Беластоцкі «Most» прызналі экстрэмісцкім



28 красавіка 2022 года суд Ленінскага раёна Гародні прызнаў «экстрэмісцкай» інфармацыйную прадукцыю сайта «Most», суполак у VK і Facebook, а таксама канала ў Telegram.

Цяпер за распаўсюд інфармацыі з гэтай крыніцы (рэпост) можа пагражаць штраф ці адміністрацыйны арышт па артыкуле 19.11 КаАП.

«Most» стварыла каманда беларускіх журналістаў у Беластоку, матэрыялы рэдакцыі прысвечаныя падзеям Беларусі і Польшчы, а таксама жыццю беларусаў у Польшчы.

mostmedia.io

[manual_related_posts]