«Белпошта» 23 студзеня будзе бясплатна дастаўляць паштоўкі



«Белпошта» 23 студзеня будзе бясплатна дастаўляць паштоўкі падчас акцыі «Дзень ручнога ліста», паведамляе сайт прадпрыемства.

У гэты дзень кліенты змогуць набыць паштовыя карткі або канверты з паштоўкамі, падпісаць іх, а супрацоўнікі прадпрыемства бясплатна даставяць іх у любую кропку Беларусі.

Спіс аддзяленняў, дзе пройдзе акцыя, размешчаны на сайце «Белпошты». У акцыі могуць прымаць удзел толькі фізічныя асобы.

Штогод 23 студзеня ва ўсiм свеце адзначаецца Дзень почырку (Дзень ручнога ліста). Гэтае свята заклікана нагадаць пра ўнікальнасць ручнога ліста і непаўторнасць почырку кожнага чалавека, падкрэсліць, што пры сучасных тэхналогіях рукапісны ліст не губляе сваёй значнасці.

zviazda.by