“Белпошта” перадумала і выключыла “Новы Час” з падпіснога каталогу



“Белпошта” раптоўна перадумала і выключыла газету “Новы Час” з падпіснога каталогу на другое паўгоддзе.

Чытачы сталі паведамляць, што не могуць падпісацца на газету ні праз інтэрнэт, ні праз паштовыя аддзяленні.

Па тэлефоне гарачай лініі ў пятніцу рэдакцыі паведамілі, што гэта магчыма тэхнічная памылка. Але сёння раніцай прадстаўнікі аддзела падпіскі па тэлефоне паведамілі: “Так, мы прынялі рашэнне не працягваць з вамі супрацоўніцтва. Мы адправілі вам ліст”. Але пасля высветлілася, што ліст яшчэ толькі збіраюцца адправіць сёння. На “Белпошце” запэўнілі, што ўсім, хто ўжо аформіў падпіску на другое паўгоддзе, вернуць грошы.

Рэдакцыя “Новага Часу” просіць ахвотных атрымліваць газету паведаміць свае адрасы для падпіскі і паспрабуе нейкім чынам вырашыць гэтае пытанне.

Беларускае Радыё Рацыя