«Белсат» усё яшчэ пад пагрозай ліквідацыі



Тэлеканал «Белсат» апынуўся пад пагрозай ліквідацыі. Пытанне яго фінансавання дагэтуль не вырашана. Міністэрства Замежных Спраў Польшчы адмовілася працягваць фінансавання каналу, аднак прэм’ер ураду, Бэата  Шыдла, паабяцала пазітыўна вырашыць гэтая пытанне. Цяперашняе становішча Белсату, каментуе кіраўнік Рэдакцыі інфармацыйных праграм канала, Аляксей Дзікавіцкі:

Міністэрства замежных спраў паступіла такім чынам, што паставіла пад пагрозу наша існаванне. Апускаць рукі нельга. Не верыцца, што тое, што было створана тытанічнымі высілкамі цягам 12 гадоў практычна ў кагосьці падымецца рука адным махам ліквідаваць. Я да канца ў гэта не веру.

Адсутнасць ясных перспектыў далейшага існавання «Белсату» не паўплывала на працу яго калектыву:

Мы, нягледзячы ні на што, стараемся ісці наперад. Наша восеньская сетка прадугледжвае новыя праекты. З учорашняга дня мы таксама падоўжылі працягласць жывога эфіру на паўгадзіны. Натуральна, што ў сітуацыі, калі няма стабільнасці цяжка нешта планаваць.

Адзіны беларускамоўны тэлеканал «Белсат» вядзе спадарожнікавую трансляцыю са снежня 2007 года. МЗС Польшчы адмовілася працягваць фінансавання Белсату пасля пацяпленне дыпламатычных адносін на лініі  Варшава-Менск.

Цалкам гутарку з Аляксеем Дзікавіцкім слухайце ў далучаным гукавым файле:

Эдуард Жолуд, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава