Белстат: За год насельніцтва краіны зменшылася на 60 тысяч чалавек



На пачатак гэтага года ў Беларусі пражывала каля 9,35 млн чалавек, прыкладна на 60,6 тысячы менш, чым годам раней. Такая інфармацыя змяшчаецца ў статыстычным бюлетэні Белстата.

На пачатак 2021 года ў краіне пражывала 9 349 645 чалавек. Годам раней было 9 410 259, на пачатак 2019-га — 9 429 257.

У Берасцейскай вобласці на пачатак гэтага года было 1 338 044 жыхары, годам раней — 1 347 240, на пачатак 2019-га — 1 350 834.

У Віцебскай: 1 120 364, 1 133 625 і 1 142 936.

У Гомельскай: 1 375 286, 1 386 824 і 1 393 996.

У Гарадзенскай: 1 017 976, 1 025 680 і 1 030 051.

У Магілёўскай: 1 014 843, 1 023 510 і 1 029 291.

У сталіцы на пачатак 2019 года было 2 012 896 жыхароў, і ўвесь гэты год іх колькасць расла — да 2 020 133. Аднак на 1 студзеня бягучага года паказчык ужо 2 009 786 жыхароў.

Затое Менская вобласць расце: з 1 469 253 жыхароў на пачатак 2019 года да 1 473 247 — на пачатак 2020-га, 1 473 346 — 2021-га.

Гарадское насельніцтва Беларусі на пачатак 2019 года складала 7 291 709 чалавек, 2020-га — 7 303 905, бягучага — 7 280 320.

nn.by