Берасце 25 кастрычніка



19.14. На Савецкай ізноў заўважаныя сілавікі са зброяй, на разгоне акцыі пратэсту.

18.10. Людзі разышліся. Паводле папярэдніх звестак, затрымана каля 40 чалавек.

* * * 

Затрымалi некалькi чалавек на рагу Савецкай i Дзяржынскага. Затрымлiвалi сiлавiкi ў форме АМАПу. Адзiн з iх трымаў у руках прадмет падобны на ружжо. Паводле папярэдніх звестак, у Берасці сёння затрымалі 12 чалавек.

16.40. Людзям ля к-ра „Беларусь” удалося сфармаваць калону.  Яны шпацыруюць па Савецкай, пляскаюць у далонi, скандуюць: «Пошел вон, ты и твой ОМОН», «Жыве Беларусь!».

* * * 

На Савецкай людзi шпацыруюць па два-тры чалавекi ў масках. Таксама шмат патрулёў мiлiцыi, якія ходзяць тройкамi, пiльнуюць знаёмыя твары.

* * * 

Затрымана 63-гадовая Алена Гнаўк, яна трымала ў руках кветкi.

* * * 

Каля 150 чалавек стаяць на пляцоўцы перад кінатэатрам «Беларусь». 

* * * 

15.35. Людзі сабралася невялікай калонай. Яны ідуць па вуліцы Савецкай у напрамку Пушкінскай ў суправаджэнні міліцыі.

* * * 

Каля кінатэатру „Беларусь” затрыманы ветэран-афганец Аляксандр Сахарук. Ён спрабаваў разгарнуць бел-чырвона-белы сцяг. Праваабаронцы паведамляюць пра яшчэ дзвюх затрыманых – гэта старшыня рэгiянальнага аддзялення прафсаюза РЭП Зiнаiда Мiхнюк i берасцейка Дар’я Палякова.

* * * 

На перакрыжаванні Гогаля і Савецкай заўважаныя танаваныя мікрааўтобусы, на якіх звычайна перасоўваюцца сілавікі. Па вуліцы Савецкай ходзяць узмоцненыя патрулі міліцыі.

Сёння заканчваецца тэрмін “Народнага ўльтыматума”, які два тыдні таму агучыла Святлана Ціханоўская. У сувязі з гэтым па ўсёй Беларусі плануюцца Маршы.

У Берасці з раніцы заўважаны ланцуг салідарнасці ў мікрараёне Плоска і вывешаныя бел-чырвона-белыя сцягі на шматпавярховіках старой і новай Кавалёўкі.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце