Берасце: працяг судоў за ўдзел у мірнай акцыі 14 ліпеня



Сёння, 17 ліпеня, у Берасці працягнуліся суды за ўдзел у мірных пратэстах 14 ліпеня. Большасці прысуджана ад 20 да 30 базавых велічыняў, а актор Берасцейскага тэатра драмы Дзяніс Сарока асуджаны на 15 сутак.

Дзяніс Сарока (справа) асуджаны на 15 сутак арышту. Фота: ПЦ ” Вясна”

У ізалятары часовага ўтрамання яму стала дрэнна, таму на дадзены момант ён ужо знаходзіцца ў лякарні, — адзначыў берасцейскі праваабаронца Уладзімір Вялічкін:

– Я думаю, што ўстаноўка ёсць такая, каб людзей прыстрашыць буйными штрафамі, каб любдзі задумаліся ва ўмовах дэфіцыту сямейнага бюджэту. Але мы бачым, што людзі маюць намер  адстойваць свае правы.

Сярод тых, каму былі прысуджаныя штрафы — Уладзімір Палякоў, Павал Кінчаў, Сяргей Кандрацюк, Уладзіслаў Сыса, Аляксей Макееў, Аляксандр Ярмоліч, Аляксей Бурко.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

[manual_related_posts]