У Берасці створана „гарачая лінія” для ахвяраў рэпрэсій



Звяртацца на адмылова створаную „гарачую лінію” ахвяраў падзеяў 9 – 12 жніўня заклікаюць берасцейскія праваабаронцы. Кол-цэнтр створаны ў сувязі з вялікай колькасцю зваротаў да юрыстаў і адвакатаў, — распавёў эксперт у галіне права Раман Кісляк:

– Прынятае рашэнне стварыць агульны кол-цэнтр, каб дапамагаць збіраць інфармацыю, шукаць юрыстаў, адвакатаў, аказваць псіхалагічную і іншую дапамогу, якая неабходная тым, хто зведаў у гэтыя дні рэпрэсіі.

Як адзначыў Раман Кісляк, на адзіным нумары на дадзены момант дзяжураць валанцёры. Датэлефанавацца можна наступным чынам — +375 33 349 55 99.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота: Брэсцкая газета