Берасце святкуе Дзень перамогі



9 траўня ў Берасці, як і па ўсёй краіне, пачнецца святкаванне Дня перамогі.

Улады Берасця, у адрозненні ад менскіх, вырашылі вельмі сціпла адзначаць гэту дату, каб не падвяргаць рызыцы заражэння каронавірусам насельніцтва:

– Акрамя анлайн-актыўнасцяў у Берасці запушчаны тэматычны тралейбус па вуліцах горада і арганізаваная фотаэкспазіцыя па нябярэжнай. Бліз ракі ўсталяваныя тумбы, дзе змешчаныя фатаздымкі на ваенную тэму.

У Берасцейскім абласным краязнаўчым музеі можна наведаць выставу „Не змоўкне слава тых вялікіх гадоў”. Большасць экспанатаў, а іх каля васьмі дзясяткаў, — гэта матэрыялы, што знойдзеныя на тэрыторыі Берасцейскай крэпасці.

Жыхароў і гасцей горада ў мемерыяльным комлексе таксама чакае дэкаратыўная падсветка. Яна будзе даступная ў вечаровы і начны час. А святочны салют запланаваны на 23-ю гадзіну.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота brestcity.com