Берасцеец Антон Куцінаў патрабуе дапамогі
Год таму
Дапамагчы 12-гадоваму хлопцу Антону Куцінаву заклікаюць сябры Берасцейскага дабрачыннага грамадскага аб’яднання ’’Сэрца – дзецям’’. Сям’і неабходна чатыры тысячы даляраў на правядзенне аперацыі на нагах дзіцяці. Уся неабходная інфармацыя знаходзіцца на сайце арганізацыі, – распавяла старшыня аб’яднання Алена Прыходзька:
– Вельмі жывы, рухомы хлопец. Вельмі разумны. І апошнім часам ён не можа хадзіць. Ён цалкам рухомы, вось толькі праблема з нагамі. Яму зрабілі некалькі аперацый на ступы. І зараз яму патрэбная аперацыя на калені.
„Хацелася б звярнуцца да неабыякавых людзей з заклікам пасадзейнічаць у правядзенні аперацыі для таго, каб Антон Куцінаў мог стаць на ногі і навучыцца хадзіць,” – дадала Алена Прыходзька.
Беларускае Радыё Рацыя