Берасцейка апрабавала балончык з газам на незнаёмых дзяўчатах



Берасцейскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта распачата справа па ч.1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства) у дачыненні да 26-гадовай жыхаркі Берасця.

Як паведаміў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Берасцейскай вобласці Дзмітрый Іванюк, вечарам 28 кастрычніка ў Берасці каля бара па вуліцы Арджанікідзэ рабочая аднаго з прадпрыемстваў горада, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, беспадстаўна распыліла слёзацечны газ з балончыка ў твары незнаёмым ёй дзвюм дзяўчатам 1991 і 1992 гадоў нараджэння. Пацярпелыя — жыхаркі Берасця.

belapan.by