Берасцейка паведаміла пра дыверсію на чыгуначным вакзале
У Берасці п’яная жанчына паведаміла пра дыверсію на чыгуначным вакзале. Пра гэта піша сайт МУС.
У міліцыю 18 студзеня патэлефанавала жанчына і распавяла, што ёй нібыта паведамілі аб дыверсіі на чыгуначным вакзале станцыі Брэст-Цэнтральны, якая рыхтуецца. На месца выкліку прыехалі экстранныя службы. Сапёрна-піратэхнічная група абследавала будынак, выбуховых прыстасаванняў не было выяўлена.
Супрацоўнікі Берасцейсага АУСТ высветлілі асобу той, хто тэлефанаваў. Ёй аказалася непрацуючая 48-гадовая берасцейка. Яна не змагла растлумачыць прычыну свайго ўчынку, спасылаючыся на стан алкагольнага ап’янення. Медыцынскі агляд паказаў 2,4 праміле алкаголю.
За заведама ілжывае паведамленне пра небяспеку надыходзіць крымінальная адказнасць па арт. 340 КК.
