Берасцейкі супраць шкоднага прадпрыемства



“Берасцейкі супраць свінца” – заяву на правядзенне мітынга супраць пабудовы акумулятарнага завода пад такой назвай, падалі жыхаркі горада Берасця і яго прадмесцяў. Раней з аналагічнай заявай да мясцовых уладаў звярталіся актывісты-мужчыны, але ім было адмоўлена.

Кажуць берасцейкі, якія выступаюць супраць будаўніцтва завода:

– Чаму ў нас сістэма пачынае працаваць толькі тады, калі адбудзецца нешта надзвычайнае? Няўжо нам не хопіць розуму не дапусціць, папярэдзіць гэта? Крыўдна, што нас не чуюць.

– „АйПаўэр” падманула ўсе дзяржаўныя структуры затаіўшы вельмі небяспечную вытворчасць, якая будзе прысутнічаць на гэтым прадпрыемстве.

Заява была пададзена ў Берасцейскі гарвыканкам днём у панядзелак. У якасці месца правядзення выбрана пляцоўка ў Парку воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

[manual_related_posts]