Берасцейкі чарговы раз збіраюцца пратэставаць “супраць свінца”



Жанчыны падалі заяўку мясцовым уладам, каб выйсці на два пікеты насупраць завода “IPOWER”, які будуецца ў свабоднай эканамічнай зоне пад Берасцем.

Пікеты запланаваны на 19 і 26 чэрвеня ды будуць мець назву “Берасцейкі супраць свінца”:

– Вельмі небяспечныя прадпрыемствы будуць прысутнічаць на гэтым прадпрыемстве. Ліцейная вытворчасць – гэта 13 тысяч тон. 85 тон свінца і свінцовых сплаваў будзе плавіцца кожны дзень. З гэтых сплаваў атрымліваецца аксід свінца – надзвычай небяспечнае рэчыва. Будзе вельмі шмат сернай кіслаты, хімік тлумачыла, як гэта небяспечна.  

Ужо пяць месяцаў берасцейцы і жыхары прадмесцяў змагаюцца супраць будаўніцтва акумулятарнага завода кампаніі “IPOWER”, бо лічаць гэтую вытворчасць шкоднай. Было сабрана каля 40 тысяч подпісаў супраць будоўлі, неаднаразова праведзены дазволеныя і недазволеныя мясцовымі ўладамі масавыя акцыі пратэсту. Дзякуючы працы блогераў выкрыты схаваныя факты датычныя будаўніцтва і іншыя мерапрыемствы.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце