Берасцейшчына: колькі насамрэч заражаных Сovid-19 у вобласці?



Два тыдні нічога не паведамляецца пра колькасць хворых на каронавірусную інфекцыю на Берасцейшчыне. Лічба магла ўжо павялічыцца ў 1,5 – 2 разы і скласці да 5 тысяч захворванняў:

– У рэгіёне адсутнічае інфармацыя па колькасці тых, хто зараз знаходзіцца на самаізаляцыі, з’яўляецца кантактамі першага і другога роўня, а таксама, колькі чалавек падключана да штучнай вентыляцыі лёгкіх. Сovid-19 зарэгістраваны ва ўсіх раёнах Берасцейскай вобласці без выключэння.

Вядома, што заўтра, 29 траўня, пройдзе прамая лінія ў Берасцейскай вобласці для медыкаў. На ёй абмяркуюць пытанне даплаты за працу з людзьмі, якія маюць станоўчы тэст на Сovid-19. Арганізуе дыялог Камітэт дзяржаўнага кантролю па Берасцейскай вобласці.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота БелТА