Берасцейшчына: платнае тэставанне на COVID-19 дагэтуль не праводзяць



Каля дваццаці тысяч новых тэстаў для пацверджання каронавіруснай інфекцыі з’явілася ў Берасцейскай вобласці.

Яны дазваляюць выяўляць пацыентаў з падазрэннямі на пнеўманію, рэспіраторныя захворванні, а таксама высвятляць, ці ёсць COVID-19:

– Апошнія дадзеныя па Берасцейскай вобласці датычілся таго, што штодня праводзіцца ад паўтары тысячы да двух тысяч тэстаў. Прыкладна восем працэнтаў у вобласці, як і па ўсёй рэспубліцы, станоўчыя.

Такім чынам, дваццаць тысяч новых тэстаў дапамогуць паскорыць выяўленне каронавірусных інфекцый у першую чаргу на рэгіянальным роўні, паколькі яны былі накіраваныя ва ўсе раённыя цэнтры.

Дагэтуль на Берасцейшчыне немагчыма прайсці платнае тэставанне на COVID-19. Рашэнне аб тым, ці рабіць тэст, прымае лекар, зыходзячы са стану пацыента.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце