Берасцейшчына: тэстаў на Covid-19 не хапае на ўсіх жадаючых



Тэстаў на каронавірусную інфекцыю на Берасцейшчыне на ўсіх не хапае. Раней было заяўлена, што тэставанне можна прайсці ў Берасцейскай абласной кансультацыйнай паліклініцы:

– Тэсты на платнай аснове рабіліся з 9 чэрвеня. Але па пастане на 11 чэверня тэст-сістэмаў не хапіла на ўсіх жадаючых. Кошт, які выставіла паліклініка, складаў 20 рублёў.

Пра магчымасць зрабіць даследаванне на наўянасці антыцелаў да Covid-19 паведамлялі ў абласной лякарні. Людзей, што хацелі прайсці тэставанне, было настолькі шмат, што ўвесь час тэлефонная лінія была занятая.

Для таго, каб зрабіць тэст, неабходна запісацца па жывой чарзе. Пра дадатковыя кропкі, дзе можна было б прайсці тэставанне, у тым ліку для выезду за мяжу, пакуль не паведамлялася.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце