Берасцейскага актывіста Віталя Казака будуць судзіць



Берасцейскага грамадскага актывіста Віталя Казака вінавацяць у “парушэнні парадку араганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў”. Пра гэта паведаміў сам актывіст у прэс-рэлізе з нагоды маючага адбыцца суду над ім. Віталь Казак неаднаразова арганізоўваў сходы, звязаныя з сацыяльнымі праблемамі гараджан:

– Імкнуцца навязваць нам як жыць. Я лічу, што праўда на нашым баку. А мы  – грамадскія актывісты – будзем надалей дапамагаць нашаму  грамадству развівацца і бараніцца.

Спараву будуць разглядаць у судзе Маскоўскага раёна Берасця 17 жніўня а 10-й гадзіне. “Запрашаем прадстаўнікоў СМІ, неабыякавых грамадзян і актывістаў падтрымаць Віталя”, – зазначыла ягоная жонка.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце