Берасцейскаму журналісту Алегу Супрунюку прысудзілі 20 базавых велічынь штрафу



Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

Карэспандэнта напярэдадні затрымалі па падазрэнні ў распаўсюдзе інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Каментуе начальнік мясцовага ўпраўлення ГУБАЗіК Аляксандр Лаўруковіч:

– Аператыўнікамі на некалькіх рэгіянальных навінных сайтах выяўлена інфармацыйная прадукцыя з выявай асобы, на адзенні якой меўся чырвона-белы арнамент, з левастаронняй свастыкай чырвонага колеру. Па ініцыятыве ГУБАЗіК гэтая выява была прызнаная экстрэмісцкай. Гэтая выява была размешчана карэспандэнтам газеты “Ганцавіцкі час” Алегам Супрунюком на інтэрнэт-партале “Першы Рэгіён”.

Сітуацыя тычылася публікацыі фатаграфіі баранавіцкага актывіста Уладзіміра Гундара, які праходзіў па справе Мікалая Аўтуховіча. Сам Алег Супрунюк судовае рашэнне пакуль не пракаментаваў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: 1reg.by