Берасцейская БСДП (Г) рыхтуецца да выбараў



Сацыял-дэмакраты Берасцейшчыны, улічваючы папярэднюю крытыку аб падрыхтоўцы да выбараў перад самымі выбарамі, рыхтуюцца да выбараў у парламент ужо зараз. З 16 акругаў Берасцейскай вобласці – 12 ужо закрыты сябрамі Берасцейскай абласной Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Людзі рознага ўзросту і рознага статуса. Яны павінны і самі вучыцца палітычнай дзейнасці і людзям паказаць сябе праз удзел у рашэнні рэальных праблем. Якіх у кожнай акрузе вельмі шмат, кажа намеснік старшыні абласной партыі Валянцін Лазарэнкаў:

– Спісы зацверджаны і гэтыя кандыдаты праходзяць сёння навучанне, разгядаюць пытанні, звязаныя са стратэгіяй. І асаблівую ўвагу займае падрыхтоўка да працы са СМІ, каб больш эфектыўна, больш шчыльна звяртаць увагу выбаршчыкаў на пэўныя праблемы, якія вядзе, у рамках заканадаўства, нашая партыя.

Паводле Валянціна Лазарэнкава, сацыял-дэмакраты Берасцейшчыны ўжо распачалі падрыхтоўку перадвыбарчых праграм, зразумелых і блізкіх народу.

Беларускае Радыё Рацыя