Берасцейская пенсіянерка Алена Гнаўк спявае песню ў аўтазаку



Алене Гнаўк 63 гады. Паводле інфармацыі сваякоў, 4 кастрычніка яе затрымалі ў Берасці за лозунг „Жыве Беларусь!”, а ўжо 7 кастрычніка ёй прысудзілі за гэта 15 сутак арышту.

15 кастрычніка пенсіянерка абвясціла галадоўку. Гэтак жа вядома, што 13 і 16 кастрычніка яе таксама дастаўлялі ў суд па іншай адміністрацыйнай справе (абодва разы справа адпраўлялі на дапрацоўку). І вось, стала вядома што на 19 кастрычніка (16:00) прызначаная чарговая спроба разгледзець справу ў судзе Ленінскага раёна Берасця.

Беларускае Радыё Рацыя