Берасцейскі абласны суд не здзівіў сваім рашэннем



Берасцейскі абласны суд пакінуў скаргу баранавіцкага грамадскага актывіста Рыгора Грыка без змяненняў. Той спрабаваў абскардзіць прысуд у 1050 рублёў штрафу за пікет, які ён праводзіў пад час выбарчай кампаніі 2016 года, калі міліцыя ўгледзела ў гэтым парушэнне закона.

Каментуе сам актывіст:

– Лічу рашэнне суда палітычна матываваным, таму што я праводзіў не проста пікет, а перадвыбарчы. Я рабіў яго згодна з выбарчым заканадаўствам. Нібыта мы жывем у канцлагеры і над намі робяць вопыты, знішчаюць нашую незалежнасць і такім спосабам таксама, як гэтым прысудам. Мы губляем веру ў правасуднасць.

img_0187

Скаргу ў абласным судзе, ужо ў другі раз, разглядаў суддзя Грыгаровіч. Раней ён адпраўляў справу Грыка на паўторны разгляд назад у Баранавічы. Каментуе праваабаронца Уладзімір Вялічкін, які сачыў за працэсам:

 – Ведаеце, я бы сказаў, што ў суддзі Грыгаровіча не атрымалася выкруціцца. Мінулым разам ён нейкім чынам здолеў адфутболіць справу Грыка на паўторны разгляд. Але гэтым разам, відавочна, яму ўказалі, каб гэта больш не паўтаралася, і ён зачытаў загадзя падрыхтаванае рашэнне.

Рыгор Грык збіраецца абскарджваць рашэнні папярэдніх судоў у вышэйшых інстанцыях.

konsil0azwu

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя