Берасцейскі актывіст судзіцца з былым працадаўцам



У судзе Маскоўскага раёну Берасця прайшло трэцяе пасяджэнне па іску Сяргея Вакуленкі да кіраўніцтва прыватнага прадпрыемства “Дэльфа-Буг”.

Актывіст хоча праз суд даказаць факты дыскрымінацыі з боку наймальніка і беспадстаўнасць звальнення. Былі выслуханы сведчанні з абодвух бакоў. Начальства кажа, што Вакуленка быў добрасумленным работнікам, але “бударажыў калектыў”. Кажа Сяргей Вакуленка:

– Як толькі хтосьці да мяне падыходзіў, прыбягала Альбіна Пятроўна: „Мне патэлефанавалі, што каля вас знаходзяцца людзі”. Я дапамагаў бараніць інтарэсы работнікаў і свае асабістыя, таму людзі да мяне падыходзілі толькі ў вольны ад працы час. Я канешне чым змог дапамог.

Цалкам рэпартаж слухайце ў далучаным файле:

Судовы працэс працягнецца 26 жніўня а 11-й гадзіне. Нагадаем, што Сяргею Вакуленку – адзінаму ў калектыве быў не працягнуты працоўны кантракт, нягледзячы на тое, што ён меў самы высокі прафесійны разрад і бездакорна спраўляўся з абавязкамі. Кіраўніцтву замінала прынцыповая пазіцыя Вакуленкі адносна парушэнняў умоваў працы і правоў працоўных.

Беларускае Радыё Рацыя