Берасцейскі гарсавет – за дыялог?
Берасцейскі гарадскі савет дэпутатаў у асобе старшыні Мікалая Красоўскага выказаў падзяку арганізатару мітынга, прысвечанага 99-м угодкам абвяшчэння БНР, Дзмітрыю Шыманскаму.
Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”, кіраўніком якога і з’яўляецца Шыманскі:
– Мы заўважаем, што вельмі часта пры прыняцці рашэнняў на роўні гарвыканкама, інтарэсы простых берасцейцаў застаюцца па-за ўвагай. І мы хочам стварыць пэўны механізм, які навяжа камунікацыю і ўзаемадзеянне паміж грамадскасцю горада і прадстаўнікамі ўлады.
Акцыі, прысвечаныя 25 Сакавіка, у Берасці і Гародні прайшлі з дазволу мясцовых уладаў, а на мітынгу ў Берасці выступіў і старшыня гарсавета Красоўскі.
На фота: Маніфестантка гутарыць са старшынём гарсавета Мікалаем Красоўскім.
Ягоны выступ, што праўда, сустрэлі воклічамі “Ганьба!” і свістам.
Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце