Берасцейскі грамадскі актывіст Віталь Казак ідзе на выбары
Берасцейскі грамадскі актывіст Віталь Казак збіраецца на выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў. Пра гэта паведаміў берасцейскі журналіст і блогер Сяргей Пятрухін на на сваім youtube-канале “Народны рэпарцёр”.
Віталь Казак вядомы тым, што ўздымае сацыльна-эканамічныя праблемы гарадскіх мікрараёнаў, інфарміруе грамадзян і вертыкаль аб іх, а таксама збірае подпісы пад калектыўнымі прапановамі да мясцовых уладаў.
Віталь Казак:
– Мая грамадская праца ідзе на карысць – я дапамагаю людзям. Такі лёс сабе выбраў – грамадскі. Ёсць пра што пагаварыць. Мерапрыемствы буду праводзіць абавязкова. Але галоўнае – павінна быць падтымка людзей. Прашу ўсіх, каб мяне падтрымлівалі.
Віталя Казака спрабавалі пераследаваць за грамадскую дзейнасць. Што праўда, суддзя не знайшла ў ягоных дзеяннях парушэнняў. “Вас чакае палітычнае шоў”, – падсумаваў Сяргей Пятрухін пасля свайго стрыму з Віталём Казаком.
Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце.
