Берасцейскі краязнаўца: Пратэстны настрой грамадства сам па сабе не знікне



Калі затрыманні мірных удзельнікаў акцый і маршаў працягнуцца, то гэта выкліча толькі чарговую, яшчэ большую хвалю пратэстаў. У гэтым перакананы берасцейскі краязнаўца Аляксандр Кавалевіч.

Паколькі ўлады не шукаюць выйсце з цяперашняй сітуацыі, то працэсы толькі зацягваюцца, — адзначыў ён:

– Пратэстны патэнцыял, як бачна, цягам двух месяцаў не зніжае свой градус. Пратэстны патэнцыял ёсць, ён існуе. І на жаль, вось гэтыя праблемы, якія існуюць перад нашым грамадствам, яны ніякім чынам не вырашаюцца. Таму пратэстны патэнцыял захоўваецца. Па-першае, гэта дзеянне ўлады. Таму што гэта гвалт, які бачны ўсім, у наш час няма праблемы з доступам да інфармацыі ў людзей.

Аляксандр Кавалевіч перакананы, што пратэсты працягнуцца выключна ў мірным кантэксце. Гэта абумоўлена настроем беларусаў.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце