Берасцейскі лікёра-гарэлкавы завод будзе выпускаць антысептыкі



Вытворчасць масак ды санітайзераў спрабуюць наладзіць на Берасцейшчыне. Чатыры дзясяткі прадпрыемстваў паставілі на паток пашыў шматразовых масак. А Берасцейскі лікёра-гарэлкавы завод узяўся за вытворчасць антысептыкаў.

Распавядае наш карэспандэнт з Берасця Аліса Поль:

Масавы пашыў шматразовых масак на Берасцейшчыне быў наладжаны згодна з частковым дазволам Міністэрства аховы здароўя. Такая інфармацыя агучваецца ў Берасцейскім абласным выканаўчым камітэце. Сродкі для індывідуальнай абароны вырабляюцца як на малых, так і на буйных прадпрыемствах. За суткі атрымліваецца ад 50 да 80 тысяч масак, але гэта ўсё адно недастаткова для цэлага рэгіёну. Лікёра-гарэлкавы завод за 24 гадзіны будзе выпускаць па 500 дал санітайзераў у пяцілітровых ёмістасцях. Дэзінфекцыйны сродак прызначаны для апрацоўкі рук.

Беларускае Радыё Рацыя