Берасцейскія блогеры прайгралі суд „Дынама”



Берасцейскія блогеры прайгралі суд Беларускаму фізкультурна-спартоваму таварыству „Дынама”. Прадстаўнікі таварыства абвінавацілі блогераў у неадпаведнай інфармацыі ў размешчаным на канале Youtube відэароліку.

Вынікі каментуе адзін з блогераў Сяргей Пятрухін:

— Рашэнне было прынятае загадзя, на карысць «Дынама». Словы, які мы казалі ў іх адрас, былі прызнаныя не адпавядаючымі рэчаіснасці, але відэа яно як было, так і ёсць. Гэта не адмяняе самай галоўнай тэмы, якую мы хацелі данесці да гледачоў: са знешне правільных юрыдычных актаў складзена карупцыйная схема. Наша мэта звярнуць на гэта ўвагу нашых уладаў.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце