У Берасці ўшанавалі памяць ахвяр парыжскага тэракту



Запалілі лампаду, ўсклалі кветкі і хвілінай маўчання ўшанавалі памяць ахвяр тэракту актывісты берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) разам з актывістамі кампаніі “Гавары Праўду”. Яны правялі акцыю салідарнасці з французскім народам каля кансуляту па вуліцы Гогаля, – распавёў адзін з арганізатараў палітык Ігар Маслоўскі:

– Мы сёння салідарныя з французскім народам і лічым, што свабода слова, як фундаментальная каштоўнасць дэмакратыі, застаецца галоўным прыярытэтам для большасці людзей у свеце. На жаль, сёння яшчэ шмат праяў непавагі да свабоды слова.

“Францыя – адна з першых краін у свеце абвясціла свабоду слова сваёй найважнейшай каштоўнасцю. Пасля гэтай трагічнай падзеі  павінны яшчэ больш згуртавацца дзеля абароны свабоды слова, – дадаў актывіст”.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота zapraudu.info