Берасцейскія мытнікі спынілі спробу кантрабанды халоднай зброі



Берасцейскія мытнікі спынілі спробу незаконнага перамяшчэння на тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза халоднай зброі, паведаміла прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.

У грузавым адсеку аўтамабіля Mercedes Sprinter мытнікамі быў знойдзены поліэтыленавы пакет, абкручаны скотчам. У ім знаходзіліся 20 нажоў, якія наглядна падобныя да баявых нажоў разведчыкаў польскай арміі, выпушчаных у 1955—1956 гадах.

Прызначаная крыміналістычная экспертыза ва ўпраўленні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Беларусі па Менску.

У дзеяннях 44-гадовага вадзіцеля ўгледжваюцца прыкметы адміністрацыйнага правапарушэння ў адпаведнасці з арт. 23.47 КоАП Рэспублікі Беларусь (незаконныя дзеянні ў адносінах да халоднай зброі).

БелаПАН

Фота: customs.gov.by