Берасцейскія сацыял-дэмакраты правялі незалежныя экзіт-полы
Берасцейскія сацыял-дэмакраты правялі незалежныя экзіт-полы на акрузе №3 і №4. Сіламі валанцёраў яны паспрабавалі падлічыць, хто перамог на акругах. Актывісты правялі апытанне выбаршчыкаў каля ўчасткаў, – кажа лідар абласной арганізацыі Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі:
– Нашы прыхільнікі праводзілі экзіт-полы. Было абрана 6 участкаў. Тры ўчасткі на выбарчай акрузе №3. І тры – на выбарчай акрузе №4. Людзям проста раздавалі раздрукаваныя лісты з прозвішчамі кандыдатаў, якія балатуюцца на гэтых акругах, і людзі самі ставілі крыжык, ці птушку за таго ці іншага кандыдата.
Як патлумачыў палітык, па выніках гэтых экзіт-полаў на акрузе №3 перамагла Ганна Канюс, а на акрузе №4 – Ігар Маслоўскі.
Беларускае Радыё Рацыя
