Берасцейскіх вязняў засудзяць да 5 гадоў узмоцненага рэжыму



Ад 3 гадоў і 6 месяцаў агульнага рэжыму да 5 гадоў і 6 месяцаў узмоцненага рэжыму – такія тэрміны запыталі пракуроры для пятай часткі абвінавачаных па справе аб берасцейскіх „масавых беспарадках”:

Разгляд справы пачаўся яшчэ сёлета ў ліпені. Але да працэсу былі далучаныя 6 новых абвінавачваемых.

Жыхару Берасцейшчыны Якаву Шафарэнка запытваецца 5 гадоў і 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штраф у памеры 100 базавых велічыняў. Станіславу Філімонаву – 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штраф 100 базавых. Яўген Пекач – 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыма.

Аляксандру Цялешману запытваецца 4 гады і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму. Па чатыры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму хочуць прысудзіць Марку Антонаву, Іллі Верамей, Руслану Волкаву, Ігару Гарчанюку, Філіпу Канцэвічу, Івану Соўпелю і Сяргею Трацюку. Па 3 гады і 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыма запытваецца для Арцёма Клімчука, Віктара Казлоўскага, Глеба Раманава, Рамана Сідзюка, Льва Цяліпка, Аляксандра Цімафеева і Данііла Хабаўца. І 3 гады і 6 месяцаў агульнага рэжыма для Паўла Мазько.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя