Берасцейца абвінавачваюць у «абразе прадстаўнікоў улады» праз два рэпосты



Берасцейца абвінавачваюць у паклёпе і «абразе прадстаўнікоў улады» праз два рэпосты.

Уладзіміру Акоркаву ставіцца ў віну тое, што ў тэлеграм-чаце „Брэст для жыцця чат” ён зрабіў рэпост двух паведамленняў. Па версіі абвінавачвання, у тэкстах паведамленняў «змяшчаецца абраза і паклёп» у дачыненні да двух асоб: следчага і дэкана БрДУ ім. Пушкіна, якія прызнаныя па справе пацярпелымі.

Дзяржабвінавачанне запрасіла для яго пакаранне ў выглядзе 3 гадоў „хатняй хіміі”.

Беларускае Радыё Рацыя