Берасцейца асудзілі за каментар да фота Уладзіміра Караніка



Суд Маскоўскага раёна Берасця прысудзіў мужчыну да двух гадоў «хіміі» за абразу старшыні Гарадзенскага аблвыканкама Уладзіміра Караніка.

Уладзімір Каранік

Пра гэта паведамляе прэс-служба абласнога суда. Згодна з матэрыяламі справы, 6 красавіка 2021 года ў адной з сацыяльных сетак пад фотаздымкам Караніка, берасцеец «размясціў паведамленне, якое ўтрымлівае выказванне ў непрыстойнай форме і прыніжае гонар і годнасць пацярпелага».

Персанальны камп’ютар, які належыць абвінавачанаму, канфіскавалі. Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.

Згодна з апублікаванымі вынікамі сацыялагічнага апытання Chatham House, старшыня Гарадзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік мае значны адмоўны індэкс даверу — нават горшы, чым Лукашэнка. Менавіта Каранік узначальваў міністэрства аховы здароўя падчас першых хваляў пандэміі каронавірусу.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]