Берасцейцам расказалі пра стыпендыяльныя праграмы



Берасцейскую моладзь пазнаёмілі з адукацыйнымі магчымасцямі еўрапейскіх стыпендыяльных праграмаў, у прыватнасці, з праграмай імя Лэйна Кіркланда. Арганізатарам сустрэчы, у час якой выпускнікі праграмы падзяліліся досведам з суіскальнікамі, выступіла агенцтва “Propus”.

Падрабязней кажа стыпендыст 2012-2013 гадоў Сяргей Магонаў:

– Гэтая праграма для беларусаў перадусім можа быць карысная ў плане пераняцця польскага досведу, перш за ўсё польскага досведу трансфармацыі грамадства і строю дзяржавы, то бок пераходу ад камуністычнага строю дзяржавы да дэмакратычнага. Польшча сама праходзіла гэта некалькі гадоў таму. Яшчэ жывыя тыя людзі, і працуюць яшчэ тыя, якія самі ажыццяўлялі гэтыя перамены.

Сярод гасцей мерапрыемства быў прадстаўнік Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Берасці і кіраўнік агецтва “Тваё заўтра” Іна Кулей. Яны расказалі пра іншыя адукацыйныя праграмы, якія даюць магчымасць беларусам вучыцца і пераймаць досвед у еўрапейскіх ВНУ.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота аўтара