Берасцейцам раяць не выязджаць у іншыя рэгіёны
Абмежаваць наведванне месцаў масавага скаплення людзей, часова не хадзіць у госці і не выязджаць у іншыя рэгіёны. Такія рэкамендацыі дае жыхарам Берасця мясцовы занальны Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі:
– Але зрабіць высноваў, наколькі сітуацыя небяспечная, самі людзі не могуць. Няма сапраўдных лічбаў і афіцыйнай інфармацыі па вобласці. Дадаткова рэкамендуецца будаваць свой маршрут такім чынам, каб ён складаўся выключна з жыццёва неабходных кропак.
Абавязкова эпідэміёлагі раяць насіць маску ў грамадскіх месцах ды памяшканнях, дэзінфікаваць рукі, прытрымлівацца сацыяльнага дыстанцыянавання мінімум у паўтара метра.
Паколькі насельніцтва было недастаткова інфармавана па каронавіруснай інфекцыі, то частка людзей да гэтага часу працягвае хадзіць без масак і знаходзіцца ў месцах масавага скаплення, не прытрымліваецца ў выпадку неабходнасці хатняй ізаляцыі.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота Reuters