Берасцейцу прыйшло запрашэнне на «хімію» ў Гомель



Прадпісанне ад імя начальніка Крымінальна-выканаўчай інспекцыі УУС Маскоўскага раёна Берасця атрымаў «злосны хуліган» Андрэй Колас.

У ім паведамляецца пра тое, што берасцеец павінен прыбыць у Выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу №17 у горадзе Гомелі.

Кажа праваабаронца Уладзімір Вялічкін:

– Гэта прадпісанне, якое даюць чалавеку, які атрымаў пакаранне ў выглядзе “хіміі” з накіраваннем. У дадзеным выпадку мы бачым, што чалавек паедзе ў Гомель адбываць сваё пакаранне. Трэба ўзяць з сабой на дарожку грошы, прадукты, сродкі гігіены, працоўную вопратку. Людзі збіраюцца і дапамагаюць сабраць чалавеку ўсё неабходнае для таго, каб ён мог нармальна прыехаць і адбываць пакаранне.

Андрэй Коласфігурант крымінальнай справы за вывешванне ў абласным цэнтры пудзіла падобнага на кіраўніка краіны. Праваахоўныя і судовыя органы ўбачылі ў гэтым злачынства, прадугледжанага часткай 2 артыкула 339 КК РБ – «хуліганства, здзейсненая групай асобаў». Андрэя Коласа прызналі вінаватым у гэтым і пакаралі 3-я гадамі «хіміі».

Беларускае Радыё Рацыя