Берасцейцы дыскутавалі пра смяротнае пакаранне



Больш за дзве гадзіны на офісе берасцейскага “Агенцтва “Пропус” дыскутавалі на тэму смяротнага пакарання. Ганаровым удзельнікам дыскусіі стаў праваабаронца і экс-палітвязень Алесь Бяляцкі.

Ён зазначыў, што тэма для Беларусі – апошняй краіны ў кантынентальнай Еўропе, дзе прымяняецца смяротнае пакаранне, – досыць актуальная:

– Гэтая тэма насамрэч хвалюе людзей з некалькіх пунктаў погляду: і з гуманнага, і з цывілізацыйнага. Відавочна, што людзі думаюць над гэтым пытаннем. Адказу на пытанне, чаму ў нас гэта адбываецца, у Беларусі, на жаль, на сённяшні дзень не маю ні я, ні нашае грамадства.

На пытанне рэспубліканскага рэферэндуму 1996 года ў падтрымку смяротнага пакарання выказаліся больш за 6 мільёнаў грамадзян. Толькі за 2016 год у Беларусі прысудзілі да вышэйшай меры не менш за чатырох чалавек, паведамляе сайт “Amnesty International”.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота аўтара

[manual_related_posts]