Берасцейцы паехалі на «Басовішча» на роварах



Двое берасцейцаў накіраваліся на штогадовы фестываль “Басовішча” на роварах. Стартавалі яны ад кінатэатра “Беларусь” у родным горадзе. Адлегласць да Гарадка, дзе будзе праходзіць фестываль, яны спрабуюць пераадолець за суткі.

Кажа адзін з раварыстаў-меламанаў Зміцер Пылыпіў:

Менавіта на роварах. Пазамінулым разам ездзіў цягнікамі, мінулым разам – аўтобусам, а пасля аўтаспынам. А гэтым разам з’явілася ідэя паспрабаваць паехаць на ровары. Гэта даволі цікава і экалагічна.

Андрэй Карагода:

– Усю дарогу мы расклалі на 2 адрэзкі. Першы наш начлег будзе ў Камянюках напярэдадні пераходу мяжы. Пасля пераходзім мяжу. Пярэраў – гэта адзіны пункт пропуску, дзе можна перайсці мяжу на ровары. Камянюкі прыкладна на аднолькавай адлегласці. Гэтыя 130 км мы дзелім на 2 роўныя адрэзкі.

З Instagram-акаўнта Змітра Пылыпіва стала вядома, што хлопцы паспяхова дабраліся да Камянюкаў – планаванага месца начлегу. Наперадзе хлопцаў чакае Белавежская пушча, памежны пераход “Пярэраў-Белавежа” і трасы на польскім баку.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота аўтара