Берасцейцы пра паэтапную аплату капітальнага рамонту



На Берасцейшчыне людзі „ў штыкі” ўспрынялі заяву старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча аб перакладзе на плечы спажыўцоў паэтапнай аплаты капітальнага рамонту ў шматкватэрных дамах. На які, канешне, не вернуцца выплачаныя сродкі, паколькі гэта не было замацавана законамі.

Сказанае шматвопытным чыноўнікам палічылі бесчалавечным і антызаконным:

– Адказ адназначны – адмоўны адказ.

– Усё гэта раскралі, а зараз хочуць усё гэта “павесіць” на народ. Паспрабуй яшчэ пражыві на гэтую пенсію.

– Падманулі нас з гэтай пенсіяй зусім. Людзей увогуле падманулі.

– Калі на людзей “павесіць” такія каласальныя сумы, адкуль у людзей такія грошы, калі яны атрымліваюць па 300 рублёў? Пенсіянеры нават атрымліваюць па 200-250. За што яны змогуць зрабіць капітальны рамонт шматпавярховага дома? І будуць тады дамы развальвацца.

– Перакласці гэта ўсё на плечы чыноўнікаў, якія гэта ўсё прыдумалі.

Паводле сябра праваабарончага цэнтра “Вясна” Сяржука Русецкага, гэта ўсё ад таго, што народныя грошы выдаткоўваюцца нямэтава. Яны ідуць на розныя гульні, рэзідэнцыі, лядовыя палацы, верталёты і майбахі для Лукашэнкі. Таму трэба будзе ваяваць за свае сродкі, выплачаныя на капрамонт.

Поўнасцю гук  слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя