Берасцейцы пратэстуюць супраць кампаніі “Ай Паўэр”



Шырацца пратэсты грамадзян супраць кампаніі “Ай Паўэр”.  Так, днямі ў горадзе з’явіліся налепкі з надпісамі “Не заводу АКБ у Берасці”. У пратэстуючых з’явіўся і сайт: https://www.stopzavod.by/.

Берасцейцы, якія пакінулі подпісы супраць будаўніцтва шкоднага прадпрыемства, станоўча ацэньваюць пашырэнне інфармацыйнай кампаніі:

– Улады такое рашэнне могуць прыняць толькі параіўшыся з намі, з народам. Гэта на нашыя падаткі будуецца. Гэта мы ўтрымліваем чыноўнікаў за нашыя падаткі. Гэта мы плацім ім заробкі. Таму ў нас павінны пытаць. І ўжо пасля на падставе нашага рашэння яны могуць прымаць нейкую сваю пастанову. 

Ужо сабрана і перададзена ў адміністрацыю прэзідэнта больш за 37000 подпісаў. Пачаліся першыя суды над актывістамі, якія спрабавалі пратэставаць супраць будаўніцтва завода. Больш інфармацыі аб кампаніі і тым як дапамагчы можна даведацца на сайце: https://www.stopzavod.by/

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

[manual_related_posts]