Берасцейцы выпусцілі новыя сувеніры



„Фонд развіцця Берасцейскай крэпасці” выдаў серыю сувенірных вырабаў, прысвечаных розным перыядам гісторыі горада. Гэта календары, магніты і паштоўкі, якія былі распрацаваны берасцейцамі як для гараджан, так і для гасцей. Кажа прадстаўніца фонду Аліна Дзеравянка:

Рэч у тым, што мы, кожны раз трапляючы ў Берасцейскую крэпасць, наведваючы сувенірныя крамы, заўважылі, што ўсе прапановы сучасных сувеніраў дастаткова аднастайныя, сумныя і не вельмі цікавыя, асабліва для моладзі. Таму мы падумалі і вырашылі стварыць нешта больш разнастайнае.

Дызайнер паштовак Воўка Плюмбум, набыць іх можна будзе ў сувенірных лаўках Берасця ды ў кнігарні “Логвінаў” у Менску.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота аўтара