У Берасці затрымалі ўдзельнікаў акцыі з “чыстымі аркушамі”
Усіх чатырох удзельнікаў акцыі з “чыстымі аркушамі” ля кінатэатра “Беларусь” у Берасці затрымалі. Акцыю ў абарону правоў і грамадзянскіх свабодаў анансаваў бярозаўскі фермер і лідар акцый супраць дэкрэта “аб дармаедстве” Аляксандр Кабанаў.
Каментуе адна з удзельніц:
– Я прыйшла на гэтую акцыю, бо жадаю пераменаў сваёй краіне. Я жадаю, каб дзеці мелі шчаслівае дзяцінства і жыццёвую перспектыву. Каб не было катаванняў журналістаў. Каб не было катаванняў простых людзей. Каб людзі мелі працу.
Міліцыянт: Прайдзем.
РР: а чыму вы яе забіраеце?
Праз тры хвіліны пасля пачатку акцыі, дзесятак супрацоўнікаў міліцыі затрымалі адвялі ейных удзельнікаў у аўтазак. Аляксандра Кабанава затрымалі яшчэ да яе пачатку непадалёк у цэнтры горада пасля таго як блакавалі кватэру, у якой ён знаходзіўся.
[Not a valid template]Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота аўтара