Беспрацоўе набірае абароты



Больш чым на 70 працэнтаў за восеньскі перыяд вырас узровень беспрацоўя ў Столінскім раёне Берасцейскай вобласці. Гэта афіцыйныя дадзеныя. Цяпер у рэгіёне на ўліку стаяць 175 беспрацоўных. Старшыня абласной арганізацыі Незалежных прафсаюзаў Беларусі Валянцін Лазарэнкаў адзначае, што лічбы могуць сведчыць пра адсутнасць магчымасцяў для развіцця дробнага бізнесу:

Тут нічога не абазначае гэтая сістэма. Яна сёння можа вырасці, а заўтра знікнуць, у залежнасці ад таго, што жадае наш дзяржаўны кіраўнік. Прабачце, гэта не бедны раён заўсёды быў, бо там людзі працавалі кожны на сябе. Але калі сёння ёсць «дэкрэт аб дармаедстве» і яны не хочуць плаціць грошы, каб не лічыцца дармаедамі, то, можа, людзі не захацелі рэгістравацца, не захацелі станавіцца ІП-эшнікамі.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, па Беларусі колькасць зарэгістраваных беспрацоўных на канец верасня склала 27 тысяч чалавек – і гэта на 32 працэнты менш, чым год таму. Узровень зарэгістраванага беспрацоўя склаў 0,6 працэнта ад колькасці рабочай сілы.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

[manual_related_posts]