„Безумоўна, дорага” – бацькі пра збор дзяцей у школу



Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю падлічыла, ў які кошт сёлета бацькам абыйдзецца сабраць дзіця ў школу. Паводле чыноўнікаў, гэтая лічба вагаецца ад 270 да 980 рублёў у залежнасці ад узросту школьніка. Гаворка вядзецца пра аптымальны набор для вучня – адзенне і канцэлярыя. Наш карэспандэнт пацікавіўся ў жыхароў Пінска, што значыць для іх “аптымальны школьны набор”:

– У нас партфель застаўся з мінулага года. Адзенне спецыяльна не набываем да школы, набываем паўсядзённае.

– Безумоўна, дорага. Калі лічыць, што гэта паводле патрэбаў. Па сучасным патрабаванням хацелася б добры абутак, каб праз месяц не развалілася, ранец, штаны, форма, якая адпавядае.

– Дакладную суму не назавеш, гэта першае, а другое – тры школьнікі. І зменка, і спартовыя секцыі, а там ўжо набываеш дакупаеш нешта на працягу года.

Таксама ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю паведамілі, што ў жніўні крамы не павінны павялічваць кошты на школьныя рэчы больш чым на 30%.

Беларускае Радыё Рацыя