Бітва лесарубаў у Жыровічах



У пятніцу, 25 жніўня, у вёсцы Жыровічы Слонімскага раёна пачаліся Гарадзенскія абласныя спаборніцтвы вальшчыкаў лесу. У спаборніцтвах прымаюць удзел работнікі усіх лясгасаў Гарадзеншчыны, а таксама зборная Беларусі і каманда з Латвіі.

Каб перамагчы ў спаборніцтвах, неабходна лепш за ўсіх спілаваць дрэвы, выканаць раскрыжоўку бярвенняў, камбініраваную раскрыжоўку бярвенняў, абрэзаць на бярвеннях сучкі, прабегчы эстафеты і г.д.

Работнікі лясгасаў Гарадзеншчыны падобныя спаборніцтвы праводзяць ужо 24-ы раз.

Беларускае Радыё Рацыя, Слонімскі раён