Бізнес па-беларуску



У 90-2000-я гады актыўныя, кемлівыя беларусы кінуліся ў прыватную справу, захацелі працаваць самі на сябе. Як гэта зрабіў работнік будаўнічага камбіната з Кобрыні Васіль Андрэюк. Ён займаецца аптовым продажам будаўнічых матэрыялаў. Але справы зараз ідуць няважна. Прычына адна: адсутнасць у людзей грошай, кажа Васіль Андрэюк – дырэктар прыватнай фірмы “Нарбут”:

Я меў такую неасцярожнасць прыдбаць на аўкцыёне маёмасць. Там была пляцоўка, добрыя пад’язныя шляхі, чыгуначныя пуці былі. Пачалі хадзіць туды, на той аб’ект, пачалі даваць указанні: што зрабіць, колькі чалавек трымаць. Калі ў мяне звольніліся з працы 10 чалавек, з’ехалі ў Расею, бо я не мог ім плаціць такі заробак, не было працы. Забралі. Уклаў я ў гэты аб’ект больш за 30 тысяч даляраў.

Бабуля і маці Васіля Андраюка ў свой час пацярпелі ад калгасаў, заснаваных пры камуністах, але і цяпер у сучаснай беларускай дзяржаве кожны чалавек можа страціць маёмасць па дзіўным рашэнні ўладаў, падвёў высновы Васіль Андраюк.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя