Бізнесоўца, саўладальніка Kyky.org Аляксандра Васілевіча вызвалілі ў зале суда



Рэкламшчыка Аляксандра Васілевіча вызвалілі ў зале суда. Уладальніку рэкламнага агенцтва Vondel/Hepta і прасторы «Галерэя Ў», саўладальніку Kyky.org ставілі ў віну ўхіленне ад выплаты падаткаў (ч.2 арт. 243 КК).

За кратамі Аляксандр Васілевіч знаходзіўся з 28 жніўня 2020 года. Першапачаткова яго затрымлівалі ў ліпені 2020 года, перад выбарамі. Тады ён падаваў паручальніцтва за вызваленне Віктара Бабарыкі, быў затрыманы і атрымаў суткі. 28 жніўня, ужо пасля выбараў, прыйшлі яшчэ раз. Васілевіча затрымалі, неўзабаве стала вядома, што на яго распачатая крымінальная справа.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]