БКДФ гатовы падтрымаць рабочых



Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў гатовы аказаць падтрымку і дапамогу рабочым, якія далучаюцца да забастоўкі дзеля арганізацыі і каардынацыі іх дзеянняў.

Кангрэс заяўляе пра неабходнасць стварэння Нацыянальнага стачачнага камітэта, галоўная мэта – гэта перадача ўлады. Як адзначае намеснік старшыні кангрэсу Сяргей Антусевіч, на некаторых прадпрыемствах краіны, у тым ліку на “Беларуськаліі”, ужо створаныя стачкамы, на многіх прадпрыемствах гэты працэс яшчэ ідзе:

– Ужо створаны на некаторых прадпрыемствах прафкамы, а дзесцьі гэты працэс працягваецца. Таму, каб гэты працэс развіваўся і займеў нацыянальную афарбоўку, прапанавалі гэтым людзям, якія пачалі гэтую акцыю на ўсіх прадпрыемствах, вылучаць прадстаўнікоў у нацыянальны страйкавы камітэт і накіроўваць прадстаўнікоў. Мы гатовы прадставіць свой офіс, дапамагаць парадамі, кансультацыямі.

Паводле інфармацыі Сяргея Антусевіч, сёння на прадпрыемстве “Гродна “Азот” мае адбыцца першае пасяджэнне стачачнага камітэта. Таксама ёсць інфармацыя, што працэс стварэння стачкамаў ідзе на “Нафтане”, “Паліміры”, “Мазырскім НПЗ”. Апошнія масавыя страйкі ў Беларусі праходзілі ў 1991 годзе.

Беларускае Радыё Рацыя