БХД адзначыла 125 гадоў Адама Станкевіча



Беларускай хрысціянскай дэмакратыі сёлета спаўняецца 100 гадоў, а з дня нараджэння яе заснавальніка і галоўнага ідэолага, ксяндза Адама Станкевіча, 125 гадоў.

1483812528_img_2106

Абедзве гэтыя даты актывісты спалучылі ў памятнай вечарыне, што прайшла ў Менску.

1483812478_img_2159

Гаворыць сустаршыня БХД Павел Севярынец:

– Мы праводзім вечарыну прысвечаную памяці ксяндза Адама Станкевіча, яму спаўняецца 125 гадоў. Мы пачынаем кампанію па перайменаванні праспекта Дзяржынскага ў праспект Адама Станкевіча. На вечарыне выступіў гісторык Алесь Пашкевіч, які з’яўляецца ўкладальнікам збору твораў ксяндза Станкевіча, а таксама супрацоўнік Інстытута гісторыі акадэміі навук Алесь Жлутка. Яны распавялі пра лёс і пра творы ксяндза Адама Станкевіча.

Ксёндз Адам Станкевіч з’яўляецца адным з самых выбітных дзеячаў беларускага руху ў Другой Рэчы Паспалітай. Ён адным з першых з каталіцкіх святароў пачаў праводзіць казані ў касцёлах на роднай мове. У 1949 годзе Адам Станкевіч быў арыштаваны савецкімі ўладамі ў Вільні і высланы ў ГУЛАГ, дзе скончыў сваё зямное жыццё.

1483812532_img_2190

1483812501_img_2092

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота bchd.info